На русском языке:
Речицких детей учат восхищаться не только «русским миром», но и ЧВК «Вагнера»?
«Наша Ніва» звярнула ўвагу, што кіраўнік прарасійскага цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі дапрызыўнай моладзі «Скіф» у г. Рэчыца Уладзімір Габроў, апублікаваў у сацсетках відэа з новым экспанатам у іх музеі — кувалдай з лагатыпам ПВК «Вагнера».
На відэа бачна, як на дзяржальні кувалды распісаўся ад імя заснавальнікаў ПВК «Вагнера» адзін з лідараў прарасейскіх сепаратыстаў так званай ДНР Ігар Безлер (Бес).