«Рэйкавага партызана» асудзілі на 13 гадоў за падпал рэлейнай шафы на БЧ

TUT.by
4 хв.

На русском языке: «Рельсового партизана» осудили на 13 лет за поджог релейного шкафа на БелЖД

Гэтак званы Мінскі абласны суд прысудзіў Віталя Мельніка, 40-гадовага «рэйкавага партызана» з Мінскага раёна, да 13 гадоў калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ў ноч з 24 на 25 сакавіка 2022 года на перагоне Навасады-Барысаў каля вёскі Стайкі (Барысаўскі раён) ён падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання.

У выніку адбылася затрымка 22 грузавых і 17 пасажырскіх цягнікоў. Мужчыну абвінавацілі па артыкулах за тэрарызм, незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, наўмыснае пашкоджанне сродкаў сігналізацыі і іншага транспартнага абсталявання і публічную абразу Лукашэнкі.

Папярэдні матэрыял
У гродзенскай турме памёр зняволены Руслан Карчаулі
Наступны матэрыял
Бізнес-джэт сям'і Лукашэнкі ўвечары 8 студзеня зляцеў у Стамбул

Iншыя матэрыялы