Рэйкавага партызана, якому пры затрыманні прастрэлілі калені, асудзілі на 16 гадоў калоніі

тэрарыстычная арганізацыя "МУС РБ"
4 хв.

На русском языке: Рельсового партизана, которому при задержании прострелили колени, осудили на 16 лет колонии

Як стала вядома dissidentby.com, «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка, якому пры затрыманні прастрэлілі калені, так званы суд прыгаварыў да 16 гадоў калоніі строгага рэжыму і штрафу ў 300 Б.У. (9600 рублёў). Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.

Віталь Мельнік у сакавіку 2022 года на чыгуначным перагоне Навасады-Барысаў падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання, чым вывеў са строю сістэму сігналізацыі чыгункі. Следства запэўнівае, што яго дзеянні нібыта стварылі рэальную пагрозу наступлення цяжкіх наступстваў (аварыя, пашкоджанні рухомага складу, гібель або траўмаванне людзей). Гэта не так: праз пашкоджанне святлафора хуткасць цягнікоў з вайсковай тэхнікай зменьшылася да мінімальнай.

У Віталя на волі засталіся жонка і дзіця. Ён да гэтага часу перасоўваецца на мыліцах.

Папярэдні матэрыял
Сілавікі Лукашэнкі пад выглядам прадстаўнікоў Гаюна пачалі прапаноўваць беларусам «супрацоўніцтва» і патрабаваць асабістыя дадзеныя
Наступны матэрыял
Кыргызстанскія журналісты праверылі кампаніі з расследавання аб кантрабандзе беларускіх піламатэрыялаў у ЕС: гэта фірмы-аднаднеўкі

Iншыя матэрыялы