In English:
Rail partisans from Babruisk were sentenced to terms of up to 22 years in prison
На русском языке:
«Рельсовых партизан» из Бобруйска осудили на сроки до 22 двух лет
Выданне Mediazona.by паведаміла, што так званы «суд» вынес прысуд бабруйчанам, якіх затрымалі са стральбой за «тэракт» на чыгунцы.
Дзмітрыя Клімава і Уладзіміра Аўрамцава асудзілі на 22 гады пазбаўлення волі, Яўгена Мінкевіча — 1,5 гады пазбаўлення волі.
Рэйкавыя партызаны Яўген Мінкевіч, Дзмітрый Клімаў, Уладзімір Аўрамцаў / Фота: Наша Ніва
Вядома, што ўначы з 27 на 28 сакавіка 2022 г. пад Асіповічамі яны падпалілі рэлейную шафу, у іх стралялі, ім удалося сысці, але пазней іх затрымалі. Дзмітрыю пры затрыманні прастрэлілі нагу і збілі, Уладзіміру разбілі твар, Яўгенія таксама збівалі.
У лютым і сакавіку 2022 года беларусы здзейснілі не менш за 12 акцый сабатажу на чыгунцы і дзве вялікія кібератакі. За чыгуначны сабатаж ці «намер» яго здзейсніць было затрымана 13 беларусаў.