Стала вядома, што на вайне загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Украіну

Радыё Свабода
3 хв.

На русском языке: Стало известно, что на войне погиб ещё один беларус, который воевал за Украину

Пра гэта паведаміла выданне «Радыё Свабода». Беларус Алег Панамароў загінуў яшчэ 7 ліпеня каля вёскі Паўлаўка ў Данецкай вобласці Украіны, але стала вядома пра гэта толькі зараз.

Ён служыў намкамандзіра баявой машыны, наводчыкам-аператарам штурмавага ўзвода штурмавой роты ў батальёне «Айдар». Ваяваць за Украіну ён прыехаў яшчэ ў 2014 годзе, служыў у батальёнах «Шахтарск» і «Карпацкая сеча».

Стала вядома, што на вайне загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Украіну

Дабраахвотнік Алег Панамароў

«Ён вельмі хацеў дапамагчы Украіне. Ён разумеў, што Расея прыцясняе ягоную радзіму. Сачыў за Майданам, а калі пачалася вайна, то не змог заставацца ўбаку», – сказаў пра Алега ягоны пабрацім Астап.

Алега Панамарова пахавалі пад нацыянальным беларускім бел-чырвона-белым сцягам.

«Для яго гэта было вельмі важна. Ён заўсёды меў пры сабе шаўрон з Пагоняй. Казаў, калі разбярэмся з Расеяй тут, то пойдзем вызваляць Беларусь».

Папярэдні матэрыял
Грузінскі Bank of Georgia пачаў масава закрываць рахункі беларусам без тлумачэнняў прычын?
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі падоўжаныя як мінімум да 26 снежня

Iншыя матэрыялы