Наша Ніва
4 хв.

Выданне Mediazona.by паведаміла, што так званы «суд» вынес прысуд бабруйчанам, якіх затрымалі са стральбой за «тэракт» на чыгунцы.

Дзмітрыя Клімава і Уладзіміра Аўрамцава асудзілі на 22 гады пазбаўлення волі, Яўгена Мінкевіча — 1,5 гады пазбаўлення волі.

«Рэйкавых партызан» з Бабруйска асудзілі на тэрміны да 22 двух гадоў

Рэйкавыя партызаны Яўген Мінкевіч, Дзмітрый Клімаў, Уладзімір Аўрамцаў / Фота: Наша Ніва

Вядома, што ўначы з 27 на 28 сакавіка 2022 г. пад Асіповічамі яны падпалілі рэлейную шафу, у іх стралялі, ім удалося сысці, але пазней іх затрымалі. Дзмітрыю пры затрыманні прастрэлілі нагу і збілі, Уладзіміру разбілі твар, Яўгенія таксама збівалі.

У лютым і сакавіку 2022 года беларусы здзейснілі не менш за 12 акцый сабатажу на чыгунцы і дзве вялікія кібератакі. За чыгуначны сабатаж ці «намер» яго здзейсніць было затрымана 13 беларусаў.

In English: Rail partisans from Babruisk were sentenced to terms of up to 22 years in prison
На русском языке: «Рельсовых партизан» из Бобруйска осудили на сроки до 22 двух лет

Папярэдні матэрыял
Раніцай на «Пляцоўку 400. Купал» зноў прылятаў верталёт
Наступны матэрыял
КДБ утрымлівае 15-гадовага брата адміна «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі» ў закладніках. Яго жадаюць пасадзіць на 3-10 гадоў

Iншыя матэрыялы