У Расіі разбіўся беларускі грузавы самалёт. На борце было 7 чалавек

Фотоа RussianPlanes.net
3 хв.

На русском языке: В России разбился беларусский грузовой самолет с 7 людьми на борту

Грузавы самалёт Ан-12 разбіўся пад Іркуцкам, ён эксплуатаваўся беларускай авіякампаніяй «Гродна». На борце знаходзілася 7 чалавек, двое пілотаў загінулі на месцы. Медыкі спрабавалі аказаць тым, хто выжыў, пасільную дапамогу, але па ўдакладненай інфармацыі крыніцы «Інтэрфакса», пасажыры таксама загінулі. Трое з іх — грамадзяне Беларусі.

«Лайнер знік з радара а 19:45 паводле мясцовага часу, заходзячы на ​​другі круг. Ён упаў у раёне вёскі Піваварыха і загарэўся. Самалёт накіроўваўся ад Якуцка да Іркуцка. Ратавальнікі ўжо на месцы, ліквідуюць узгаранне», — піша тэлеграм-канал Mash.

МНС РФ паведамляе, што аварыя здарылася пры заходзе самалёта на пасадку за 7 км ад Іркуцка. Цяпер праводзіцца пошукава-выратавальная аперацыя і ліквідацыя пажару на месцы аварыі. Гарыць сам самалёт і паліва на плошчы больш за 300 кв.м. У 20:51 па іркуцкім часе адкрытае гарэнне было ліквідавана.

Расійскае выданне «Известия» публікуе кадры з месца падзення Ан-12 у Іркуцкай вобласці.

У Расіі разбіўся беларускі грузавы самалёт. На борце было 7 чалавек

У Расіі разбіўся беларускі грузавы самалёт. На борце было 7 чалавек

«Расавіяцыя» каментуе абставіны катастрофы:

«Пры заходзе на пасадку экіпаж самалёта Ан-12БК далажыў аб неабходнасці пайсці на другі круг. Пасля чаго сувязь з самалётам была страчана, адзнака з радараў знікла. Па папярэдніх дадзеных на борце было сем чалавек».

Mash паведамляе, што самалёт вёз тавары народнага спажывання ў чукоцкі аэрапорт Кепервеем, а таксама публікуе спіс людзей, якія знаходзіліся на борце падчас крушэння. Трое з іх — грамадзяне Беларусі.

Выданне «Спутник» піша, што самалёт быў пабудаваны больш за 53 гады таму.

Бартавы нумар Ан-12 EW-518TI, паведамляе тэлеграм-канал беларускай авіяцыі. Апошняе фота самалёта зроблена 1 лістапада гэтага года.

У Расіі разбіўся беларускі грузавы самалёт. На борце было 7 чалавек

30 кастрычніка а 18:00 самалёт вылецеў з Гродна.

У Расіі разбіўся беларускі грузавы самалёт. На борце было 7 чалавек

Папярэдні матэрыял
Сікорскі пацвердзіў, што «Белаэранавігацыю» могуць адключыць ад Еўрапейскай базы авіяданых
Наступны матэрыял
Гомельская мытня канфіскавала 10 медалёў часоў Расійскай Імперыі

Iншыя матэрыялы