На русском языке:
Рейс Air Montenegro, следующий в Вильнюс, пролетел над Беларусью: Литва запретила маршруты над РБ ещё в 2021 году
У 10:03 12 чэрвеня ў Міжнародным аэрапорце Вільні прызямліўся борт авіякампаніі Air Montenegro, Embraer E195LR (рэг. нумар 4O-AOA), які рухаўся рэйсам MNE2468 Ціват – Вільня.
Справа ў тым, што пілоты дадзенага рэйса, насуперак забароне Літвы, праляцелі над тэрыторыяй Беларусі і зайшлі ў паветраную прастору Літвы менавіта з боку РБ.
Пра якую забарону ідзе гаворка?
Яшчэ ў траўні 2021 года ўрад Літвы забараніў самалётам прыбыццё/вылет з літоўскіх аэрапортаў, калі рэйс выконваецца праз паветраную прастору Беларусі.
Што вядома пра рэйс MNE2468 Ціват - Вільня?
У адкрытых крыніцах сказана, што гэты чартарны рэйс быў запушчаны толькі ў канцы траўня. На бягучы момант было здзейснена ўжо 5 палётаў па маршруце Ціват – Вільня і сённяшні – першы з 5-і, калі пілоты гэтай авіякампаніі вырашылі «скараціць шлях».
Адзначым, што сённяшняя змена маршруту не была апраўдана дрэннымі ўмовамі надворʼя на іншых паветраных калідорах у Літву.
Акрамя відавочнай небяспекі палётаў над РБ для пасажыраў, ёсць і момант, што любы самалёт, пралятаючы над Беларуссю, аўтаматычна плаціць за карыстанне паветранай прасторай краіны – гэта плата за аказанне аэранавігацыйных паслуг. Іншымі словамі рэйсы над РБ спансіруюць Белаэранавігацыю.