In English:
Belavia’s plane flying from Minsk to Kutaisi landed in Astrakhan due to the engine failure
На русском языке:
Рейс Белавиа, следовавший из Минска в Кутаиси, не долетел до Грузии приземлился в Астрахани из-за отказа двигателя
Сёння ноччу борт а/к Белавія Embraer E195LR (EW-513PO), які рухаўся з Мінска ў Кутаісі рэйсам BRU729, здзейсніў незапланаваную пасадку ў Расіі. У 03:05 па мясцовым часе самалёт прызямліўся ў расійскай Астрахані.
Дакладная прычына пасадкі ў РФ пакуль невядомая, але, мяркуючы па ўсім, у самалёта тэхнічная няспраўнасць. Па нашых дадзеных, раней адной з тых. няспраўнасцяў EW-513PO была адмова ў працы вентылятара астуджэння тэхнічнага адсека, а таксама ў дадзенага самалёта сталая праблема з непрацуючай дапаможнай сілавой усталёўкай.
За пасажырамі самалёта, які зламаўся, у Астрахань ужо вылецеў падменны борт (EW-514PO), які павінен прыбыць туды ў раёне 2-х гадзін дня.
UPD. Па дадзеных @aviaincident, борт Белавія (EW-513PO) незапланавана прызямліўся на аэрадроме Астрахань з-за адмовы аднаго з рухавікоў. Паведамленне аб гэтым было атрымана па электроннай пошце ў 01:47 па мінскім часе.