Рэжым Лукашэнкі пачаў «судзіць» траіх рэйкавых партызан з Бабруйска

Вясна
3 хв.

In English: The Lukashenka regime started the «trial» of three rail partisans from Babruisk
На русском языке: Режим Лукашенко начал «судить» троих рельсовых партизан из Бобруйска

У Магілёўскім абласным судзе пачаўся так званы суд над трыма «рэйкавымі партызанамі» з Бабруйска: Дзмітрыем Клімавым, Уладзімірам Аўрамцавым і Яўгенам Мінкевічам.

Рэжым Лукашэнкі пачаў «судзіць» траіх рэйкавых партызан з Бабруйска

Іх абвінавачваюць у падпале дзвюх рэлейных шаф на чыгунцы пад Асіповічамі і прадʼявілі абвінавачанні па 5 артыкулах КК РБ, уключаючы «акт тэрарызму», «удзел у арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці» і «здраду дзяржаве».

Вядома, што ўначы з 27 на 28 сакавіка 2022 г. пад Асіповічамі яны падпалілі рэлейную шафу. У іх стралялі, ім удалося сысці, але пазней іх затрымалі. Дзмітрыю пры затрыманні прастрэлілі нагу і збілі, Уладзіміру разбілі твар, Яўгена таксама збівалі.

У лютым і сакавіку 2022 года беларусы здзейснілі не менш за 12 акцый сабатажу на чыгунцы і дзве вялікія кібератакі. За сабатаж на чыгунцы ці «намер» яго здзейсніць былі затрыманыя 13 беларусаў.

Папярэдні матэрыял
15-гадовага брата адміна Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі затрымаў КДБ. Яго 3 сутак утрымлівалі ў ІЧУ, а пасля перавялі ў псіхлячэбніцу
Наступны матэрыял
Amazon адключае акаўнты беларусаў у Prime Video

Iншыя матэрыялы