На русском языке:
Режим Лукашенко начинает снабжать РФ не только боеприпасами и танками, но и военной формой
З розных крыніц пачала паступаць інфармацыя, што розныя швейныя фабрыкі краіны пачалі атрымліваць буйныя замовы на пашыў зімовай ваеннай формы, тканін і спальных мяшкоў.
На бягучы момант у распараджэнні нашай рэдакцыі ёсць наступная інфармацыя (частка з яе пакуль не пацверджана):
▪️ На салігорскую фабрыку «Калінка» паступіла буйная замова на пашыў зімовай формы для вайскоўцаў. Папярэдне вядома, што гэтая форма не для ВС РБ;
▪️ Магілёўскае ААТ «Магатэкс» прыступае да выканання вялікай замовы на вытворчасць тканін для формы ВС РФ. Больш за тое, паведамляецца, што з-за гэтага на рынак РБ тканіны вырабляцца не будуць;
▪️ Розным швейным фабрыкам Гомеля прапаноўвалі выканаць буйную замову на пашыў спальных мяшкоў;
▪️ Швейным фабрыкам Брэста паступіў заказ на пашыў 30 000 камплектаў зімовай ваеннай формы.
Нягледзячы на тое, што пакуль не ўсе з апісаных вышэй выпадкаў пацверджаны, ужо можна рабіць здагадку аб пачатку паўнацэннага забеспячэння формай і тэхнікай мабілізаваных у РФ.
На карысць гэтай версіі кажа, як рэзкае павелічэнне такой інфармацыі за кароткі прамежак часу, так і разуменне, у тым ліку па розных відэа і расповядах мабілізаваных, што ў РФ элементарна не хапае для іх адзення і абутку.
Акрамя гэтага, ужо пацверджаны факт зняцця з захоўвання і перадачы РФ першай партыі танкаў Т-72А, ёсць інфармацыя і пра перадачу партыі грузавікоў Зіл-131.
Калі вам вядомыя факты аб буйных заказах на пашыў формы, спальных мяшкоў, вытворчасці абутку і г.д. для ВС РФ на беларускіх прадпрыемствах, дык вялікая просьба паведаміць нам пра гэта ў @Motolko_bot.