На русском языке:
РФ передала РБ батарею зенитно-ракетных комплексов «Тор-М2К»
Пра гэта ўчора ўвечары паведаміў прадстаўнік МА РБ Леанід Касінскі. Паводле яго слоў, партыя ўзбраенняў атрымана ў рамках існуючай міжурадавай дамовы аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве паміж РБ і РФ. У найбліжэйшыя дні тэхніка паступіць у злучэнні і воінскія часці ВС РБ.
А сёння раніцай МА РБ апублікавала фрагменты відэа эшалона, які даставіў тэхніку. Мяркуючы па апублікаваных кадрах, РБ атрымала батарэйны камплект ЗРК «Тор-М2К».
Адзначым, што першыя ЗРК «Тор-М2К» былі пастаўленыя ВС РБ у снежні 2011 года. А ў снежні 2017 года быў адроджаны 1146 зенітна-ракетны полк, в/ч 97106 (ппд – аграгарадок Варняны, Астравецкі раён; каардынаты в/ч: 54.709528, 26.075890), якому былі перададзены ўсе наяўныя ў войсках СПА пяць батарэй ЗРК «Тор-М2К». Дарэчы, полк займаецца аховай БелАЭС.
Такім чынам, ВС РБ атрымалі шостую па ліку батарэю, і цяпер валодаюць двума дывізіёнамі ЗРК «Тор-М2К».
Верагодней за ўсё, новая пастаўка «Тароў» з’яўляецца следствам раней дасягнутых дамоўленасцей. Гэта пацвярджае і тое, што п.46 Праграмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж РБ і РФ да 2020 года прадугледжваў пастаўку РБ «Тор-М2К» (колькасць адзінак у Плане не ўдакладняецца). Нагадаем, што праект новай праграмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва да 2025 года быў ухвалены ў жніўні 2022 года.
У снежні 2011 года тагачасны намеснік міністра абароны РБ па ўзбраенні Іван Дырман заявіў, што да 2020 года на ўзбраенні ВС РБ павінна знаходзіцца як мінімум дзесяць батарэй. ЗРК «Тор-М2К». Як бачым, жаданае моцна разыходзіцца з сапраўдным.