In English:
RIA Novosti showed the route of migrants without mentioning the airline associated with the PMC «Wagner»
На русском языке:
«РИА Новости» показали путь мигрантов, не упомянув авиакомпанию, связанную с ЧВК «Вагнер»
Крамлёўскае выданне «РІА Навіны» апублікавала, трэба аддаць належнае, дастаткова някепскую інфаграфіку, пра тое, якімі маршрутамі мігранты трапляюць у Беларусь. Але ёсць нюанс…
На 15-й секундзе выданне паказвае маршруты з сірыйскага Дамаска ў Беларусь праз Дубай, Маскву і Бейрут. Вось толькі напрыканцы верасня мы публікавалі расследаванне, дзе пацвердзілі, што прыватная сірыйская авіякампанія Cham Wings Airlines выконвае прамыя рэйсы з Дамаска ў Мінск. З 10 верасня яна перакідвае ў беларускую сталіцу каля 400 мігрантаў на тыдзень.
Чаму ж крамлёўскае выданне не паказала гэты рэйс? Быць можа справа ў тым, што Cham Wings Airlines замяшаная ў перавозцы зброі і баевікоў ПВК «Вагнер». Расследаванне аб гэтым раней апублікавала выданне Reuters. Cham Wings Airlines перавозіла расійскіх наймітаў з Растова-на-Доне ў Сірыю для падтрымкі рэжыму Асада.