Родныя Бабарыка патрапілі на прыём у калонію: Бабарыка ў ПКТ

тг-канал "Виктор Бабарико"
4 хв.

На русском языке: Родные Бабарико попали на прием в колонию: Бабарико в ПКТ

Тэлеграм-канал каманды Бабарыка паведаміў, што ўчора, 17 ліпеня, сваякі Віктара Бабарыкі патрапілі на прыём да адміністрацыі ПК-1 у Наваполацку

Ім сказалі, што Віктар Бабарыка знаходзіцца ў калоніі ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). У ПКТ забаронены званкі і спатканні, але перапіска магчыма. Сваякам сказалі, што здароўю Бабарыка нібыта нічога не пагражае.

«Ні родныя, ні адвакат не чулі і не бачылі Бабарыку некалькі месяцаў. Лістоў ад яго таксама няма, званкі забаранілі. Чаму яго змясцілі ў ПКТ і як доўга ён будзе там знаходзіцца – невядома. Віктар Дзмітрыевіч быў заяўлены і зацверджаны ў спісе сведкаў у судзе па справе Эдуарда. Аднак ён так і не зʼявіўся на паседжаннях», – піша @viktarbabarykaofficial.

Папярэдні матэрыял
Толькі што борт Яўгена Прыгожына чацвёрты раз прыляцеў у Беларусь
Наступны матэрыял
4-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь. У ёй больш за 80 машын

Iншыя матэрыялы