Гэта адбылося ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКУС – «амэрыканкі». Сярод расстраляных было па меншай меры 22 літаратары.
Штогод у гэтую ноч беларусы збіраліся ў Курапатах, каб узгадаць рэпрэсаваных, але на дадзены момант, шмат хто з нас не можа сёння там быць.
Але ж мы ўсе можам узгадаць паэтаў і там, дзе мы ёсць зараз. Сёння Ноч расстраляных паэтаў. Памятайце сваіх продкаў.