На русском языке:
Движение на двух погранпереходах с Литвой и Латвией будет ограничено
Дзяржаўны мытны камітэт РБ паведамляе, што 6 і 7 ліпеня 2022 г. з 09:00 да 14:00 будзе закрыты рух праз пункт пропуску «Відзы» (Беларуска-Літоўская мяжа). Справа ў тым, што там будуць перакладаць асфальт.
Акрамя таго, з 1 ліпеня па 30 кастрычніка 2022 года будзе абмежаваны рух праз пункт пропуску «Грыгароўшчына» (Беларуска-Латвійская мяжа). Там таксама будуць праводзіцца дарожныя работы, але ў мэтах захавання прапускной здольнасці гэтага пункта, будзе арганізаваны рэверсіўны рух.