У камандзе Святланы Ціханоўскай — новы прадстаўнік па прававых пытаннях

Святлана Бабінцава
2 хв.

In English: A new representarive on legal affairs in Sviatlana Tsikhanouskaya’s team
На русском языке: В команде Светланы Тихановской новый представитель по правовым вопросам

Святлана Бабінцава мае больш чым 20-гадовы досвед юрыдычнага кансалтынгу для міжнародных і беларускіх кампаній. З 2013 года ў якасці адваката яна бараніла грамадзян і арганізацыі ў судах. З 2020 года Святлана Бабінцава абараняла беларусаў у палітычна матываваных адміністрацыйных і крымінальных справах.

Яна ўжо пачала сумесную работу з народнымі пасольствамі, прадстаўнікамі дыяспары, грамадзянскай супольнасці і праваабарончых арганізацый. Дзякуючы гэтаму Святлана Бабінцава будзе аказваць юрыдычную дапамогу беларусам у замежных краінах і праводзіць кансультацыі з беларусамі ўнутры краіны.

Чым яшчэ яна будзе займацца?

— Каардынаваць працу па пытаннях універсальнай юрысдыкцыі і пазоваў супраць прадстаўнікоў рэжыму, якія маюць дачыненне да парушэнняў правоў чалавека. Таксама яна будзе працаваць з дзяржаўнымі і праваабарончымі арганізацыямі па міжнародных механізмах.

— Распрацоўваць рэформы прававых і інстытуцыйных механізмаў абароны правоў і свабод у адпаведнасці з Канстытуцыяй і міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі.

— Працаваць над праектамі законаў аб аднаўленні правоў асуджаных па палітычных прычынах беларусаў. Гэта не толькі Акт рэабілітацыі, але і занясенне змен у крымінальнае заканадаўства Беларусі.

Святлана Бабінцава ўжо пачала працу ў Офісе. Вы можаце дасылаць вашыя пытанні Святлане ў чат-бот Офіса @AskOffice_Bot. Таксама зьвязацца з ёй можна праз пошту [email protected].

Папярэдні матэрыял
Ізраіль адмовіўся абслугоўваць самалёты «Белавія»: адмяняюцца ўсе рэйсы ў Тэль-Авіў
Наступны матэрыял
У Банкаўскага працэсінгавага цэнтра збой: у метро часова нельга аплаціць карткай

Iншыя матэрыялы