На русском языке:
София Сапега помилована
Сёння стала вядома, што Сафія Сапега была памілаваная. Паведамляецца, што за ёй у Беларусь прыехаў губернатар Прыморскага краю (РФ) Алег Кажамяка.
«Хочацца падзякаваць прэзідэнту Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за тую магчымасць. За магчымасць вярнуцца дадому, да сваёй маці, да свайго бацькі. За тое, што мне быў дадзены другі шанец», – сказала Сафія Сапега пасля выхаду з турмы.
Нагадаем, Сафію Сапегу затрымалі 23 траўня, калі ў аэрапорце Мінска пасадзілі самалёт Ryanair. Яе ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, а 24 чэрвеня 2021 г. перавялі пад хатні арышт. У канцы снежня 2021 года яе справа была накіраваная ў суд. Айчым дзяўчыны Сяргей Дудзіч паведаміў 21 снежня 2021 г., што Сафія падала прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
6 мая 2022 г. быў вынесены прыгавор: Софʼя была прызнана вінаватай па двух артыкулах КК – ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці ў складзе групы асоб) і ч. 1 арт. 179 (незаконны збор інфармацыі аб прыватным жыцці) і прыгавораная да пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прыгаворам суда з абвінавачанай на карысць пацярпелых спагнана матэрыяльнае кампенсаванне маральнай шкоды на агульную суму 167 500 рублёў. Пацярпелымі па справе Софʼі прызнаны 223 чалавекі. Вядома, што сямʼя пасля выплаціла ўсю суму кампенсацыі маральнай шкоды.
У пачатку студзеня 2023 г. стала вядома, што Софʼі было адмоўлена ў памілаванні. Аднак 7 чэрвеня зʼявілася інфармацыя аб памілаванні Сафіі Сапегі.