Сайт амбасады Беларусі ў Брусэлі паведаміў пра падпал іх будынка, але гэта было ў жніўні

Ілюстрацыйнае фота
Абноўлена
1 хв.

In English: The website of the Belarusian Embassy in Brussels reported the arson of their building, but it was in August
На русском языке: Сайт посольства Беларуси в Брюсселе сообщил о поджоге их здания, но это было в августе

Пра гэта сказана на сайце амбасады Беларусі ў Каралеўстве Бельгія. Таксама паведамляецца, што «прыём грамадзян па консульскіх пытаннях часова прыпынены па тэхнічных прычынах». На дадзены момант фатаграфій і падрабязнасцяў, што адбылося – няма.

Дапоўнена: На сайце амбасады адлюстроўваецца некарэктная інфармацыя. Гледзячы па ўсім, у іх штодня з’яўляецца навіна пра падпал са свежай датай. Гэта пацвярджаецца пры дапамозе сэрвісу web.archive.org, які паказвае, што тая ж самая навіна з’яўлялася 31 жніўня і 10 лістапада. Размова ў навіне, па ўсёй верагоднасці, ідзе пра падпал у ноч з 8 на 9 жніўня.

Пазней амбасада Беларусі ў Брусэлі пацвердзіла тэлеканалу «Белсат», што на іх сайце адбылася памылка і гаворка ідзе пра падпал амбасады ў жніўні гэтага года.

«У нас усё добра, мы працуем. Нажаль, на сайце з’явілася старая навіна пра падпал. Але падпал быў у жніўні. Цяпер мы працуем, усё нармальна», – паведамілі ў амбасадзе тэлеканалу.

Сайт амбасады Беларусі ў Брусэлі паведаміў пра падпал іх будынка, але гэта было ў жніўні

Паведамленне на сайце амбасады РБ у Каралеўстве Бельгія / belgium.mfa.gov.by

Сайт амбасады Беларусі ў Брусэлі паведаміў пра падпал іх будынка, але гэта было ў жніўні

Абгарэлыя дзверы амбасады Беларусі ў Бруселі, 9 жніўня 2021 года / motolko.help

Аднак трэба сказаць, што гэта не першае здарэнне з амбасадай Беларусі ў Бельгіі. У канцы мая на сцяне будынка напісалі: «За забойства Вітольда Ашурка». А ў жніўні падпалілі ўваходныя дзверы.

Калі ў вас ёсьць дадатковая інфармацыя, пішыце нам у @motolko_bot

Папярэдні матэрыял
У Мінску адмянілі канцэрт Maruv, якая адмовілася спяваць на «Славянскім базары»
Наступны матэрыял
Болтан: ЗША павінны адхіліць ад улады Лукашэнку і знайсці яму «прыгожую вілу на Рыўеры»

Iншыя матэрыялы