Санкцыі працуюць: Белавія адпраўляе свае самалёты ў Казахстан?

JetPhotos
5 хв.

На русском языке: Санкции работают: Belavia отправляет свои самолёты в Казахстан

Усе тры найноўшыя самалёты «Белавія» Embraer E195-E2 з рэгістрацыйнымі нумарамі EW-555PO, EW-560PO і EW-563PO сёння вылецелі ў сталіцу Казахстана Нур-Султан. Адзін з іх (EW-563PO) — у юбілейнай ліўрэі Belavia. Інфармацыя аб тым, што на гэтым тыдні авіякампанія адправіць свае самалёты Embraer у Казахстан, паступіла ў рэдакцыю Motolko.help яшчэ 25 кастрычніка з розных крыніц і на той момант нідзе не публікавалася.

Па нашай інфармацыі, з-за санкцый бразільскі вытворца не прадаставіў кампаніі абноўленую базу даных, без якой самалёты лётаць не могуць. З гэтай прычыны «Белавія» была вымушана іх пазбавіцца.

Санкцыі працуюць: Белавія адпраўляе свае самалёты ў Казахстан?

Санкцыі працуюць: Белавія адпраўляе свае самалёты ў Казахстан?

Самалёты Embraer E195-E2 авіякампаніі Белавія / flightradar24

Embraer 195-E2 з’яўляецца самым новым і ёмістым самалётам бразільскага вытворцы. Белавія атрымала гэтыя самалёты новымі ў канцы 2020 – пачатку 2021 года ў кампаноўцы па 125 месцаў. Паступалі яны праз лізінгавую кампанію AerCap.

Паводле папярэдняй інфармацыі, адпраўка самалётаў адбудзецца 26 кастрычніка. Верагодней за ўсё, яны будуць перададзеныя (на ўмовах арэнды, або поўнага продажу) казахстанскай авіякампаніі AirAstana, бо гэта адзіная авіякампанія ў Казахстане, якая дапушчана да эксплуатацыі Embraer E2. Па нашай інфармацыі, прычына такога рашэння ў тым, што бразільскі вытворца не падае кампаніі абноўленую базу дадзеных, а без яе самалёты лётаць не могуць. У гэтай сітуацыі трэба дакладна разумець, што лізінгадаўцу, кампаніі AerCap, прастой самалётаў будзе проста нявыгадны.

Страта 3-х самалётаў – адзіная праблема Белавіі?

Не, выключэнне Embraer E2 з авіяпарка кампаніі – толькі частка іх праблем. Паведамляюць, што ў студзені скончыцца дзеянне страховак на самалёты, без якіх ні адзін самалёт лётаць не можа. З-за санкцый еўрапейскія страхавыя кампаніі не возьмуцца страхаваць іх самалёты, па выніку – вялікая частка авіяпарка кампаніі ў дадзены момант знаходзіцца пад рэальнай пагрозай прастою.

Папярэдні матэрыял
Беларусы звялі пакупку айчынных тавараў да шматгадовага мінімуму
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская дала эксклюзіўнае інтэрв'ю «Рэху Масквы»

Iншыя матэрыялы