Delfi.lt
4 хв.

На русском языке: Сейм Литвы отменил вето Науседы

У Сейме Літвы адбылося галасаванне за адмену вета, якое наклаў прэзідэнт Літвы. Пра гэта паведаміў дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай працы Анатоль Лябедзька.

Вось як прагаласавалі дэпутаты:

  • За – 99
  • Супраць – 7
  • Устрымаліся – 2

Дзякуем парламентарыям за тое, што паказалі, што не ставяць знак роўна паміж народам Беларусі і РФ!

Нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская пракаментавала вынік галасавання:

«Толькі што Сейм Літвы прагаласаваў за законапраект з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў. 99 дэпутатаў прагаласавалі за, 7 супраць і 2 устрымаліся. Цяпер закон будзе прыняты і прэзідэнт Літвы абавязаны яго падпісаць. Я дзякую ўсім дэпутатам, якія нас падтрымалі! Мы вельмі цэнім усю падтрымку, якую Літва аказвае ў нашай барацьбе за еўрапейскую будучыню свабоднай Беларусі, і ніколі гэтага не забудземся».

Папярэдні матэрыял
Тактычнае вучэнне праводзіцца з 15-й зенітнай ракетнай брыгадай
Наступны матэрыял
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 6 раёнах, 5 з якіх – у прымежжы з Літвой

Iншыя матэрыялы