Сенат Чэхіі прызнаў КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм

Reform.by
4 хв.

На русском языке: Сенат Чехии признал КГБ и ГУБОПиК организациями, поддерживающими терроризм

Намеснік кіраўніцы Абʼяднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка паведаміў, што ўчора, 8 лютага, Сенат Чэхіі па рэкамендацыі Камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы прыняў рэзалюцыю пра рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі супраць грамадзянскай супольнасці, у якой КДБ і ГУБАЗіК прызнаныя арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.

Паводле словаў Латушкі, да абʼяўлення выканаўчай уладай Чэхіі гэтых структур тэрарыстычнымі «застаўся адзін крок».

Павел Латушка прывёў наступныя заявы чэшскага Сената:

  • КДБ і ГУБАЗіК выкарыстоўваюцца рэжымам для пераследу апазіцыі і запалохвання грамадзянскай супольнасці Беларусі;
  • арганізацыі здзейснілі акт дзяржаўнага тэрарызму і замаху на дэмакратыю, свабоду слова і еўрапейскі суверэнітэт, пасадзіўшы самалёт авіякампаніі Ryanair і затрымаўшы Рамана Пратасевіча і Софʼю Сапегу;
  • з лютага 2022 года ўзброеныя сілы Расійскай Федэрацыі ажыццяўляюць напады на Украіну з тэрыторыі Беларусі, што робіць вышэйшых прадстаўнікоў беларускага рэжыму саўдзельнікамі злачынства агрэсіі, учыненнем якога яны груба парушаюць Статут ААН;
  • нязгода з ваеннай агрэсіяй Расіі супраць Украіны сёння ў Беларусі лічыцца злачынствам;
  • у Беларусі прымяняецца смяротная кара, з шэрагам пратэстуючых абыходзяцца як з тэрарыстамі, каб да іх можна прымяніць вышэйшую меру пакарання;
  • судовыя пасяджэнні з удзелам несправядліва асуджаных часта праходзяць без удзелу грамадскасці і журналістаў, таму грамадскі кантроль за дзеяннямі пенітэнцыярных структур адсутнічае;
  • на сённяшні дзень у Беларусі каля 1450 палітвязняў, іх колькасць павялічваецца, да іх не маюць доступу ні чальцы семʼяў, ні чальцы дыпламатычнага корпуса, ні назіральнікі.
  • прымаючы да ўвагі выкладзенае, Сенат парламента Чэхіі рэкамендуе ўраду краіны ўвесці санкцыі ў дачыненні да супрацоўнікаў карных структур КДБ і ГУБАЗіК і, з улікам іх метадаў, абʼявіць іх арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.

У снежні 2022 года аналагічную рэзалюцыю па Беларусі і заклік прызнаць КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі прыняў Сейм Літвы.

Папярэдні матэрыял
Польшча закрывае пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю і пашырае санкцыі супраць чыноўнікаў Лукашэнкі
Наступны матэрыял
Тытунёвая фабрыка Алексіна з пачатку месяца не працуе?

Iншыя матэрыялы