На русском языке:
Sh вместо š. В Беларуси отменили беларусскую латинку по требованию сторонников «русского мира»
Сёння ноччу выданне Reform.by заўважыла, што на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале зʼявілася пастанова №19 «Аб перадачы найменняў геаграфічных абʼектаў з беларускай і рускай моў на іншыя мовы».
Гэтай пастановай адмяняецца перадача ў тым ліку геаграфічных назваў шляхам транслітарацыі літараў беларускага напісання адпаведнымі літарамі лацінкі (беларуская лацінка). Раней перадача геаграфічных назваў Беларусі на лацінку ажыццяўлялася з іх правільнага напісання на беларускай мове.
Цяпер жа назвы геаграфічных абʼектаў будуць перадаваць не толькі з беларускай, але і з рускай.
«Цяпер, напрыклад, літары «ч», «ш», «в», «ж», «г» будуць перадавацца як «ch», «sh», «w», «zh», «g» — Vierabjovichy (Вераб’ёвічы), Safijewka (Сафіеўка), Tatarshchyna (Татаршчына), Ulukawje (Улукаўе), Sharkawshchyna (Шаркаўшчына), Charnaruchcha (Чарнаручча), Zhazhelka (Жажэлка), Murawjowka (Мураўеўка), Dziedaw Kurgan (Дзедаў Курган)», — звяртае ўвагу «Наша Ніва».
Варта сказаць, што адмены беларускай лацінкі ў Беларусі раней дабіваліся прарасейскія актывісты. Пастанова набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання. Пад ёй падпісаліся МУС, МЗС, Мінкульт і НАН Беларусі.