Зінгман прысутнічаў на сустрэчы Алейніка з прэзідэнтам Кеніі

МЗС Кеніі
5 хв.

На русском языке: Зингман присутствовал на встрече Алейника с президентом Кении

Кіраўнік МЗС РБ Сяргей Алейнік падчас візіту ў Кенію 1-3 красавіка правёў сустрэчы з кіраўніком МЗС і міністрам гандлю гэтай краіны, а таксама з прэзідэнтам Кеніі Уільямам Руто.

Характэрна, што МЗС РБ у паведамленні аб сустрэчы апублікавала фота з усімі членамі дэлегацыі РБ, акрамя аднаго – «зброевага барона» Аляксандра Зінгмана. На гэта звярнула ўвагу выданне Reform.by.

Фота ж «поўнага» складу дэлегацыі РБ на сустрэчы апублікаваў сам прэзідэнт Кеніі ў Twitter.

Нагадаем, у сакавіку мы пісалі, што Кенія збіраецца купіць у кампаніі Зінгмана трактара і іншую тэхніку на $320 млн, а прафінансуе закупку банк звязаны з Банкам развіцця Беларусі. Іншым характэрным момантам зʼяўляецца тое, што за апошні год Зінгман быў у Кеніі мінімум 8 разоў.

Папярэдні матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя прынамсі да 10 красавіка
Наступны матэрыял
Sh замест š. У Беларусі адмянілі беларускую лацінку на патрабаванне прыхільнікаў «рускага свету»

Iншыя матэрыялы