На русском языке:
Шахед сбит силами ПВО РБ над Ельским районом. За ночь зашли минимум 3 дрона
Уначы з 19 на 20 кастрычніка ў Беларусь з Украіны заляцелі не менш за 3 расійскія дроны-камікадзэ тыпу «Шахед». Першы зайшоў праз г.п. Камарын у раёне 00:38 і каля 00:40 ужо паляцеў на Прыпяць.
Наступны «шахед» заляцеў з Жытомірскай вобласці ў раёне 01:12 і рухаўся ў напрамку Лельчыц. Праз пару хвілін ён змяніў курс і накіраваўся ў бок Мазыра.
Арыентыровачна ў 01:25 дрон быў збіты сіламі СПА УС РБ над Ельскім раёнам Гомельскай вобласці. Выбух быў чутны адразу ў некалькіх навакольных населенных пунктах.
Адзначым, што ў той момант у небе над Гомельшчынай знаходзіўся і знішчальнік ВПС РБ, які вылецеў з Баранавіч каля 01:10 і да 02:30 вярнуўся на базу.
Усяго ж паводле інфармацыі Паветраных Сіл УСУ, за ноч у Беларусь паляцелі і не вярнуліся 2 БПЛА. Хутчэй за ўсё, другім БПЛА, які мог зайсці і знікнуць у РБ, быў «шахед», заўважаны на поўначы Кіеўскай вобласці каля 01:32.
З ліпеня 2024 у Беларусь заляцелі не менш за 75 шахедаў. Пры гэтым 6 з іх упалі альбо былі збітыя ў Беларусі. «Беларускі Гаюн» зафіксаваў 4 пацверджаных выпадкі збіцця шахеда.