На русском языке:
Шойгу прилетел в Беларусь
У 13:09 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся самалёт спецпрызначэння-пункт упраўлення Ту-214ПУ-СБУС з рэгістрацыйным нумарам RA-64529.
Гэты борт належыць Міністэрству абароны РФ, ён абсталяваны спецыяльным бартавым вузлом сувязі СБУС-214.
Паводле нашай інфармацыі, на ім у Мінск прыбыў кіраўнік МА РФ Сяргей Шайгу.
Нагадаем, што да гэтага Шайгу быў у Менску зусім нядаўна – 3 снежня, калі прылятаў на авіябазу ў Мачулішчах. Прама там, у Мачулішчах, ён сустрэўся з Хрэніным, падпісаў дакумент, а пасля сустрэўся з Лукашэнкам. У той дзень ён прабыў у Беларусі ўсяго 4 гадзіны.