Шайгу прыляцеў у Беларусь на саміт АДКБ. Заўтра там чакаюць Пуціна

РИА Новости
3 хв.

На русском языке: Шойгу прилетел в Беларусь на саммит ОДКБ

Сёння ў 15:35 на аэрадроме «Мачулішчы» прызямліўся самалёт спецпрызначэння-пункт упраўлення Ту-214ПУ-СБУС ПКС РФ з рэг. нумарам RA-64529. Гэты борт належыць Міністэрству абароны РФ і абсталяваны спецыяльным бартавым вузлом сувязі СБУС-214.

Паводле нашай інфармацыі, на ім у Мінск прыбыў кіраўнік МА РФ Сяргей Шайгу для ўдзелу ў саміце АДКБ.

Таксама ў Беларусь ужо прыбылі прадстаўнікі Казахстана, Таджыкістана і Кыргызстана, а Арменія адмовілася ад удзелу.

Нагадаем, саміт АДКБ пройдзе ў Мінску заўтра, 23 лістапада 2023 г. У ім чакаецца ўдзел Пуціна.

Папярэдні матэрыял
Ва Украіне зацвердзілі новыя сектаральныя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі
Наступны матэрыял
Затрыманы экс-міністр сельскай гаспадаркі Ігар Брыло

Iншыя матэрыялы