Ліквідуюць кампанію-рэзідэнта ПВТ, якую стварыў заснавальнік TUT.BY Юрый Зісер

Фото: park.by
2 хв.

Аўтсорсінгавую кампаню «Рэлсофт», якую ў 2007 годзе заснаваў Юрый Зісер, ліквідуюць. Пра гэта паведамляе dev.by.

Ліквідуюць кампанію-рэзідэнта ПВТ, якую стварыў заснавальнік TUT.BY Юрый Зісер

Паводле выпіскі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра, працэдуру ліквідацыі запусцілі 22 чэрвеня, а рашэнне аб ліквідацыі прыняў уласнік «Рэлсофт» Яўгенія Чарняўская — дачка Юрыя Зісера, якой належыць 100% долі кампаніі.

Яўгенія пацвердзіла гэтую інфармацыю, паведаміўшы, што рашэнне прынята ў сувязі з фактычнай немагчымасцю кампаніі ажыццяўляць далейшую дзейнасць. Акрамя таго, па яе словах, дырэктар «Рэлсофт» знаходзіцца пад падпіскай пра неразгалошванне.

У чэрвені 2007 года кампанія «Рэлсофт» стала рэзідэнтам ПВТ. У абноўленым спісе рэзідэнтаў кампаніі ўжо няма. Па словах Яўгеніі, ім ніхто не паведамляў пра выключэнне з ПВТ.

Папярэдні матэрыял
Адборачны турнір чэмпіянату Еўропы па гандболе перанеслі з Беларусі ў Германію
Наступны матэрыял
У Беларусі ліквідуюць НКА па захаванні помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны

Iншыя матэрыялы