Школьнікаў і студэнтаў масава зганяюць на выставу, дзе прыхільнікаў дэмсіл называюць ледзь не дэградантамі

4 хв.

На русском языке: Школьников и студентов массово сгоняют на выставку, где сторонников демсил называют чуть ли не деградантами

На мінулым тыдні ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася фотавыстава пад назвай «Паралельныя светы», якая зʼяўляецца ні чым іншым, як адкрытай праўладнай прапагандай.

Аўтары выставы самі заяўляюць, што іх мэта паказаць «Свет стварэння» рэжыму Лукашэнкі і «Свет дэградацыі» прыхільнікаў дэмакратычных сіл Беларусі». І, мяркуючы па фота, гэтая выстава – проста згустак усіх прапагандысцкіх наратываў. Яны паказалі архіўныя кадры з пратэстаў у Беларусі і падпісалі іх «лялькаводы», «нацысты»і г.д.

Але паказальная нават не сама выстава, а тое, у якой колькасці да яе прагляду сталі прыцягваць беларускіх навучэнцаў. Вядома, што туды зганялі школьнікаў Фрунзенскага р-на Мінска і Мінскага р-на, навучэнцаў мінскіх каледжаў: рамесніцтва і дызайну, сэрвісу і тэхналогій, сферы абслугоўвання, інавацыйных будаўнічых тэхналогій, гандлёвага каледжа, політэхнічнага каледжа, тэхналагічнага каледжа, радыётэхнічнага каледжа, БДУ, архітэктурна-будаўнічага каледжа, каледжа прадпрымальніцтва і каледжа тэхналогій машынабудавання.

Аналагічныя маштабы прагляду выставы разгарнуліся і ў сталічных ВНУ: БДУІР, БДАТУ, БДАА, БДАМ, БДМУ, БДПУ, БДТУ, БДУ, БДУКі, БДУФК, БДЭУ, МДЛУ, МВУП і Інстытуце пагранічнай службы.

Усё гэта сведчыць аб тым, што прыцягненне навучэнцаў і студэнтаў да прагляду выставы з’яўлялася цэнтралізаваным мерапрыемствам, наведванне якога кантралявалася вышэйстаячымі органамі. Больш за тое, чым бліжэй да выбараў 2024, тым больш будзе прыцягненне маладых людзей да прагляду праўладнай прапаганды. Верагодна, што падобныя мерапрыемствы будуць праведзены і ў абласных цэнтрах, дзе таксама можна чакаць масавае прыцягненне навучэнцаў і студэнтаў да прагляду падобных выставак.

І так, наведвальнасць гэтай выставы сапраўды была на кантролі – і гэта ні разу не перабольшанне.

Школьнікаў і студэнтаў масава зганяюць на выставу, дзе прыхільнікаў дэмсіл называюць ледзь не дэградантамі

Рэжым усімі сіламі заганяў туды людзей, і пра гэта сведчыць у тым ліку вось гэты, відавочна, добраахвотна-прымусовы пост.

І насамрэч, фраза «добраахвотна-прымусова» – гэта самае дакладнае апісанне таго, з чым сутыкаюцца зараз тыя, хто вымушаны ў гэтым удзельнічаць.

Падрыхтавана маніторынгавай групай  @iSANS_Belarus

Папярэдні матэрыял
Затрымана Марына Адамовіч - жонка палітвязня Мікалая Статкевіча
Наступны матэрыял
На вайне загінулі яшчэ двое беларускіх добраахвотнікаў

Iншыя матэрыялы