Шлях мігранта: з іракскага Дахуку ў Мінск за 9 дзён

Canva
8 хв.

На русском языке: Путь мигранта: из иракского Дахука в Минск за 9 дней

У распараджэнні рэдакцыі аказаўся пакет дакументаў грамадзян Ірака, якія вырашылі выкінуць іх разам з асабістымі рэчамі. Вядома, што так робяць будучыя мігранты напярэдадні пераходу мяжы. Сярод атрыманых дакументаў: хадайніцтва аб выдачы віз на 21 асобу, квіткі на самалёт, вынікі ПЦР-тэстаў, браніраванне ў гатэлі, страхоўкі ды іншае.

Адным дакументаў з’яўляецца «Хадайніцтва аб выдачы кароткатэрміновай візы з мэтай турызму», якое, мяркуючы па даце, было падрыхтавана 21 верасня беларускай турфірмай «Оскартур» для падачы ў МЗС РБ. У хадайніцтве змяшчаецца інфармацыя пра 21 асобу і тут варта звярнуць увагу на некалькі момантаў.

Па-першае, кантактнай асобаю турфірмы пазначаны нейкі Аль-Асадзі Махайман Салах. А па-другое, усе без выключэння турысты – індывідуальныя прадпрымальнікі з іракскага гораду Дахук. У графе месца працы ва ўсіх напісана «Valerazink». Можна меркаваць, што гэта назва нейкай кампаніі або вуліца.

Хто такі Алі Амід Хасан?

Сярод атрыманых дакументаў, можна выразна прасачыць маршрут грамадзяніна Рэспублікі Ірак, 2000-га года нараджэння Алі Амід Хасана (Omeed Hasan Ali).

13 верасня – Алі купляе квіток на рэйс авіякампаніі Turkish Airlines з вылетам 19 верасня у 11:35 у Стамбул з аэрапорта «Şırnak Şerafettin Elçi», які знаходзіцца паблізу турэцкага горада Джызрэ ля турэцка-іракскай мяжы.

18 верасня – Робіць тэст на COVID-19 у іракскай лабараторыі Xzmat.

Шлях мігранта: з іракскага Дахуку ў Мінск за 9 дзён

Шлях Алі Амід Хасана ў Мінск / motolko.help

19 верасня — перасякае ірака-турэцкую мяжу і вылятае ў Стамбул з аэрапорта каля горада Джізрэ.

21 верасня — Алі ўжо прысутнічае ў спісе беларускай турфірмы ТАА «Оскартур» на выдачу візы.

23 верасня – Анлайн афармляе турыстычную страхоўку ў іракскай страхавой кампаніі Songa Insurance, якая знаходзіцца ў горадзе Эрбіль на вуліцы Кхерута.

25 верасня – За $ 1000 купляе квіткі на рэйс B2766 авіякампаніі «Белавія» з вылетам са Стамбула ў Мінск 27 верасня а 17:50. Зваротны квіток на 2 кастрычніка.

26 верасня – Робіць ПЦР-тэст у турэцкай лабараторыі Genlab.

27 верасня 17:50 – вылятае са Стамбула ў Мінск.

27 верасня – засяляецца ў мінскую гасцініцу «Планета». Разам з ім у пацверджанні браніравання прысутнічаюць яшчэ 24 чалавекі, верагодна, што некаторыя былі з дзецьмі.

Што адбылося з гэтым чалавекам далей – дакладна невядома, але відавочна, што 2 кастрычніка ў Турцыю ён не вярнуўся, бо яго асабістыя рэчы былі знойдзеныя ў Мінску значна пазней. Можна меркаваць, што Алі накіраваўся на мяжу, каб паспрабаваць, як і тысячы яго суайчыннікаў, нелегальна патрапіць у ЕС.

Папярэдні матэрыял
У Беларусі пачаўся пераход на антыген-тэсты
Наступны матэрыял
У цэнтры Мінска тоўпяцца людзі, падобныя да мігрантаў з Блізкага Усходу

Iншыя матэрыялы