Шлык: Адмова ад адкрыцця выбарчых участкаў за мяжой абмяжоўвае магчымасці да паўмільёна беларусаў

Фота з асабістага архіва Аляксандра Шлыка
Эксклюзіў
5 хв.

In English: Shlyk: Refusal to open polling stations abroad limits opportunities for up to half a million Belarusians
На русском языке: Шлык: Отказ от открытия избирательных участков за границей ограничивает возможности до полумиллиона беларусов

Сёння, 2 лютага, прэс-сакратар МЗС РБ Анатоль Глаз заявіў, што за мяжой не будуць адкрываць участкі для галасавання на канстытуцыйным рэферэндуме. Прычынай такога рашэння чыноўнік назваў недахоп супрацоўнікаў некаторых пасольстваў і эпідэмію каранавіруса. Акрамя таго, Глаз прапанаваў тым, хто знаходзіцца за мяжой, прыехаць і прагаласаваць па месцы рэгістрацыі ў Беларусі.

Спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык пракаментаваў выданню motolko.help рашэнне афіцыйнага Мінска не адкрываць участкі для галасавання ў іншых краінах. Паводле яго слоў, адмова ад адкрыцця ўчасткаў за мяжой фактычна абмяжоўвае магчымасці для грамадзян Беларусі рэалізаваць свае правы.

«Па розных ацэнках, за мяжой знаходзяцца да паўмільёна грамадзян, большасць з якіх валодае выбарчым правам. Трэба будзе пільна сачыць за тым, што будзе адбывацца з імі ў спісах выбаршчыкаў.

І яшчэ хачу нагадаць, што ў 2020 годзе вынікі экзіт-полаў за мяжой радыкальна адрозніваліся ад афіцыйных вынікаў на такіх участках. На тэрыторыі РБ такіх разыходжанняў няма, таму што няма экзіт-полаў», — сказаў Аляксандр Шлык.

Папярэдні матэрыял
Зорка TikTok, знакаміты турэцкі повар палятаў на беларускім самалёце
Наступны матэрыял
З юрфака БДУ «па спісах» звольнілі 3-х выкладчыкаў

Iншыя матэрыялы