In English:
Siemens terminated its contract with Belenergo, and Lithuanian Railways stopped the transportation of Belarusian timber
На русском языке:
Siemens разорвала контракт с Белэнерго, а ЛЖД прекратила перевозку беларусской древесины
Сёння, 4 чэрвеня, на поўную моц запрацавалі эканамічныя санкцыі Еўрасаюза супраць рэжыму ў Беларусі ад 2 сакавіка 2022 года.
Справа ў тым, што, згодна з рашэннем Рады ЕС, кантракты, заключаныя да ўвядзення эканамічных санкцый 2.03, могуць быць выкананы або скасаваны не пазней за 4 чэрвеня 2022 года.
Гэта азначае, што з сённяшняга дня ўсе кантракты на экспарт з Беларусі ў ЕС вырабаў з: драўніны, жалеза, сталі, гумы, а таксама цэментнай і калійнай прадукцыі цалкам спыняюцца. Акрамя таго, абмяжоўваецца экспарт тэхналагічнай прадукцыі, забараняецца пастаўляць у Беларусь тавары і тэхналогіі, якія могуць садзейнічаць ваенна-тэхнічнаму ўмацаванню або развіццю абароннай галіны, аказваць тэхнічную або фінансавую дапамогу, а таксама брокерскія паслугі.
Трэба сказаць, што менавіта сёння, настаюць усе тыя наступствы, якія прапісаны ў дакуменце аб санкцыях. Некалькі прыкладаў таго, што санкцыі сапраўды працуюць:
❌ З сённяшняга дня Літоўская чыгунка цалкам спыняе перавозку беларускай драўніны, металаў і гумы;
❌ Кампанія Siemens Industrial Turbomachinery AB, якая вырабляе паравыя і прамысловыя газавыя турбіны, спыняе працу ў Беларусі. Гэтую інфармацыю рэдакцыі @motolkohelp пацвердзілі адразу некалькі крыніц.
Справа ў тым, што кампанія разарвала кантакт з Белэнерга, пастаўкі і абслугоўванне турбін на беларускіх ЦЭЦ і ДРЭС спыненыя. Іх турбіны стаяць на: Бярозаўскай ДРЭС, Наваполацкай ЦЭЦ, Мінскай ЦЭЦ-5, Лукомскай ДРЭС і яшчэ дзясятках ЦЭЦ па ўсёй краіне.
Больш за тое, разрыў кантактаў можа закрануць і працу БэлАЭС:
«Пару гадоў таму дэлегацыя РУП Віцебскэнерга лётала ў Швейцарыю дамаўляцца аб пастаўцы пікарэзервных крыніц для энергасістэмы. Яны мусілі выкарыстоўвацца пры аварыйным адключэнні БелАЭС. Атрымліваецца, што і з гэтым могуць быць праблемы», — паведамляюць крыніцы.
❌ Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў спыняе пастаўкі газасілікатных блокаў у Літву і Польшчу;
❌ Адна з піларам у Гродне спыняе працу з-за забароны на пастаўку дошак у краіны ЕС;
І гэта далёка не поўны спіс таго, што адбылося сёння…
Калі вы можаце распавесці, як санкцыі закранулі менавіта вашае прадпрыемства ці кампанію, просьба напісаць нам у @motolko_bot або праз форму для сувязі ніжэй.