На русском языке:
Силовики Лукашенко под видом представителей Гаюна начали предлагать беларусам «сотрудничество» и требовать личные данные
«Беларускі Гаюн» высветліў, што ў чат-ботах знаёмстваў актывізаваліся сілавікі Лукашэнкі, якія пад выглядам заяўкі на зносіны прапануюць ім напісаць «калі ты не абыякавы да сваёй дзяржавы і прагнеш у жыцці толькі міру і гатовы ў аказанне любой дапамогі».
У асабістых паведамленнях акаўнт пачынае распавядаць байкі, што нібыта ён прадстаўнік Гаюна і такім чынам шукае крыніц. Далей гэты «прадстаўнік» патрабуе чалавека напісаць яго асабістыя дадзеныя: ПІБ, дзень і месца нараджэння, адкуль вы, дзе вучыліся, дзе працуеце і хобі.
Па-першае, «Беларускі Гаюн» ніколі і нікому не піша ў асабістыя паведамленні і ўжо сапраўды не шукае крыніц у чат-боте знаёмстваў «Дайвінчык». Адзіная крыніца сувязі з маніторынгавай групай – гэта бот: @HajunBYbot
Па-другое, мы ніколі і ні пры якіх абставінах не запытваем асабістыя дадзеныя. Навошта нам ведаць ваша сапраўднае імя і, крый божа, хобі? Тое, што гэты «прадстаўнік» запытвае, называецца дасье.
Зараз галоўнае – не пішыце ніякім акаўнтам, якія прадстаўляюцца Гаюном ў нейкіх чатах. Калі вы яму напісалі ці ён напісаў вам, то робім наступныя крокі:
- Паведамляем у @HajunBYbot, што сілавікі прыкідваюцца Гаюном з вось такога акаўнта: даём нам спасылкі.
- Блакуем гэты фэйкавы акаўнт, які вам піша.
- Калі ваш акаўнт у Telegram утрымоўвае ці ўтрымоўваў вашыя асабістыя дадзеныя (фота ці імя з прозвішчам) — выдаляем яго і ствараем новы. Асабліва тычыцца тых, хто ўжо нешта паспеў расказаць сілавікам у ЛС.
Беражыце сябе і будзьце пільнымі — ваша бяспека залежыць у першую чаргу ад вас.