На русском языке:
Силовики Лукашенко задержали украинца и заставили его оскорбить Зеленского
Стала вядома, што ў Ваўкавыску затрымалі ўкраінца з беларускім грамадзянствам. На відэа, апублікаваным у адным з тэлеграм-каналаў сілавікоў, бачна, як пяць байцоў гродзенскага атрада асаблівага прызначэння «Тайфун» у бронекамізэльках і балаклавах затрымліваюць мужчыну. Пра стварэнне такога атрада ў ліпені гэтага года заяўляў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпенкоў.
Сілавікі Лукашэнкі прымусілі затрыманага запісаць «пакаянае відэа» з абразай прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зялонскага і прызнаннем у тым, што ён публікаваў у інтэрнэце беларускую нацыянальную сімволіку.
Лёс мужчыны на дадзены момант невядомы.