На русском языке:
Силовики Лукашенко задержали украинку, а теперь хотят депортировать
Сілавікі рэжыму Лукашэнкі затрымалі ўкраінку разам з мужам і запісалі з ёй так званае «пакаяльнае відэа», дзе жанчына кажа, што раней яе ўжо затрымлівалі за ўдзел у мітынгах і падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.
Разам з жанчынай быў затрыманы і яе муж. З-за чаго менавіта іх затрымалі зараз – невядома, як і тое, ці пагражае дэпартацыя яе мужу.
«Я грамадзянка Украіны, і цяпер будзе вырашацца пытанне аб маёй дэпартацыі на радзіму», – кажа жанчына на відэа сілавікоў Лукашэнкі.