На русском языке:
Силовики Лукашенко задержали украинку за «разжигание вражды между Россией и Украиной»
Сілавікі Лукашэнкі апублікавалі «пакаяльнае відэа» з затрыманай украінкай, якую абвінавачваюць у «распальванні нацыянальнай нянавісці і распаўсюджванні фэйкаў у сеціве». На гэтае звярнула ўвагу выданне mediazona.by.
Пад «фэйкамі» сілавікі Лукашэнкі разумеюць, напрыклад, інфармацыю пра тое, як расейскія салдаты пакаралі смерцю людзей у Бучы.
На відэа дзяўчына кажа, што прыехала ў Беларусь 22 лютага 2022 г. і пражывае ў краіне па ВНЖ.
На фоне паказваюцца скрыншоты з яе Instagram, дзе яна рэпосціла расследаванне New York Times пра масавыя пакаранні расейскімі войскамі жыхароў Бучы, збор Прытулы на 50 браневікоў для УСУ і трапленне расейскіх ракет у жылыя дамы ўкраінскіх гарадоў.
Па якім менавіта артыкуле затрымалі дзяўчыну, невядома. Сілавікі Лукашэнкі пішуць, што яна «панясе пакаранне і будзе дэпартаваная».