Сілавікі Лукашэнкі затрымалі ўкраінку за «распальванне варожасці паміж Расіяй і Украінай»

пропагандистские помойки
3 хв.

На русском языке: Силовики Лукашенко задержали украинку за «разжигание вражды между Россией и Украиной»

Сілавікі Лукашэнкі апублікавалі «пакаяльнае відэа» з затрыманай украінкай, якую абвінавачваюць у «распальванні нацыянальнай нянавісці і распаўсюджванні фэйкаў у сеціве». На гэтае звярнула ўвагу выданне mediazona.by.

Пад «фэйкамі» сілавікі Лукашэнкі разумеюць, напрыклад, інфармацыю пра тое, як расейскія салдаты пакаралі смерцю людзей у Бучы.

На відэа дзяўчына кажа, што прыехала ў Беларусь 22 лютага 2022 г. і пражывае ў краіне па ВНЖ.

Сілавікі Лукашэнкі затрымалі ўкраінку за «распальванне варожасці паміж Расіяй і Украінай»

На фоне паказваюцца скрыншоты з яе Instagram, дзе яна рэпосціла расследаванне New York Times пра масавыя пакаранні расейскімі войскамі жыхароў Бучы, збор Прытулы на 50 браневікоў для УСУ і трапленне расейскіх ракет у жылыя дамы ўкраінскіх гарадоў.

Па якім менавіта артыкуле затрымалі дзяўчыну, невядома. Сілавікі Лукашэнкі пішуць, што яна «панясе пакаранне і будзе дэпартаваная».

Папярэдні матэрыял
Уначы над Беларуссю былі серабрыстыя аблокі
Наступны матэрыял
У Зябраўцы праводзяцца будаўнічыя работы

Iншыя матэрыялы