На русском языке:
Силовики задержали беларуса за татуировки с гербом Украины и национальным гербом Беларуси
Праваабаронцы «Вясны» звярнулі ўвагу, што ў каналах сілавікоў Лукашэнкі зʼявілася «пакаянае відэа» з маладым хлопцам, якога затрымалі за татуіроўкі – Пагоня і Трызуб.
На відэа хлопец гаворыць, што набіў Пагоню ў 2021 годзе, а пасля пачатку вайны набіў на плячы ўкраінскі герб у падтрымку Украіны.
Сілавікі Лукашэнкі назвалі яго татуіроўкі «падтрымкай пратэстаў і нацыстаў» і напісалі: «Пасля сутак цела давядзецца пачысціць».