In English:
«Make lists of amateur shooters»: video surveillance of visitors was installed at Belarusian shooting ranges
На русском языке:
«Составить списки любителей стрельбы»: В беларусских тирах установлено видеонаблюдение за посетителями
Праваабаронцы @MAYDAYMog высветлілі, што напярэдадні новага гады сілавікі негалосна прымусілі ўладальнікаў усіх спартова-стралковых клубаў (ціраў) Беларусі ўсталяваць камеры відэаназірання. З’явіліся яны нават у элітных загарадных стралковых клубах.
Большасць такіх ціраў знаходзіцца ў Менску. Па дадзеных праваабаронцаў, відэа з гэтых камер наўпрост перадаецца не толькі ўладальнікам, але і сілавікам. Мэтай устаноўкі камер называецца ідэнтыфікацыя наведвальнікаў і падрыхтоўка спісаў грамадзян, якія займаюцца аматарскай стральбой.
Акрамя гэтага, таксама паведамляецца, што прадпрымальнікаў прымусілі падпісаць і афіцыйнае абавязацельства паведамляць сілавікам рэжыму ў Беларусі поўныя ўсталявальныя дадзеныя наведвальнікаў стрэльбішчаў, нават калі яны не стралялі, а толькі там знаходзіліся. Пры гэтым саміх кліентаў ставіць у вядомасць пра гэтым не абавязкова.