«Скласці спісы аматараў стральбы»: У беларускіх цірах устаноўлена відэаназіранне за наведвальнікамі.

youtube.com, Off The Set Props
4 хв.

In English: «Make lists of amateur shooters»: video surveillance of visitors was installed at Belarusian shooting ranges
На русском языке: «Составить списки любителей стрельбы»: В беларусских тирах установлено видеонаблюдение за посетителями

Праваабаронцы @MAYDAYMog высветлілі, што напярэдадні новага гады сілавікі негалосна прымусілі ўладальнікаў усіх спартова-стралковых клубаў (ціраў) Беларусі ўсталяваць камеры відэаназірання. З’явіліся яны нават у элітных загарадных стралковых клубах.

Большасць такіх ціраў знаходзіцца ў Менску. Па дадзеных праваабаронцаў, відэа з гэтых камер наўпрост перадаецца не толькі ўладальнікам, але і сілавікам. Мэтай устаноўкі камер называецца ідэнтыфікацыя наведвальнікаў і падрыхтоўка спісаў грамадзян, якія займаюцца аматарскай стральбой.

Акрамя гэтага, таксама паведамляецца, што прадпрымальнікаў прымусілі падпісаць і афіцыйнае абавязацельства паведамляць сілавікам рэжыму ў Беларусі поўныя ўсталявальныя дадзеныя наведвальнікаў стрэльбішчаў, нават калі яны не стралялі, а толькі там знаходзіліся. Пры гэтым саміх кліентаў ставіць у вядомасць пра гэтым не абавязкова.

Папярэдні матэрыял
Мінгарвыканкам збірае інфармацыю пра украінцаў, якія працуюць у дзяржструктурах рэжыму Лукашэнкі
Наступны матэрыял
У Мінск зноў прыляцеў Сяргей Лаўроў

Iншыя матэрыялы