In English:
Media: Will Austria change its ambassador to Belarus?
На русском языке:
СМИ: Австрия сменит своего посла в РБ?
Аўстрыйскае выданне OTS паведамляе, што на сённяшнім паседжанні Савета Міністраў па просьбе кіраўніка МЗС Аўстрыі Аляксандра Шаленберга было прынята рашэнне аб замене паслоў Аўстрыі ў некалькіх краінах, у тым ліку ў Беларусі.
Паведамляецца, што цяперашні пасол Аўстрыі ў Беларусі Алаізія Вэргетэр ідзе на павышэнне і накіроўваецца ў Страсбург, дзе ўступіць на пасаду пастаяннага прадстаўніка Аўстрыі пры Савеце Еўропы. На месца ў Мінску прызначаецца Рональд Штурм. Вядома, што раней Штурм быў амбасадарам Аўстрыі ў «гарачых кропках», у прыватнасці ў Трыпалі (Лівія).
Па словах гісторыка Аляксандра Фрыдмана, выбар на карысць Штурма шмат што кажа аб успрыняцці Беларусі ў Аўстрыі. Цікавасць выклікае, аднак, не толькі бэкграўнд новага пасла, але і сама змена кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва, якая адбываецца на фоне абвастрэння адносін паміж Мінскам і Венай.
Асобна варта адзначыць, што на момант публікацыі, інфармацыя аб новых прызначэннях не была апублікаваная на сайце МЗС Аўстрыі.
Дапоўнена ў 14:50: Інфармацыя аб прызначэнні Рональда Штурма ў Мінск з’явілася на сайце МЗС Аўстрыі.