СМІ: «Кашалёк» Лукашэнкі валодае ўкраінскай сеткай АЗС UPG, якая цяпер выйшла на рынак Польшчы

obozrevatel.com
5 хв.

На русском языке: СМИ: «Кошелёк» Лукашенко владеет украинской сетью АЗС UPG, которая теперь вышла на рынок Польши

Украінскае выданне OBOZREVATEL апублікавала расследаванне пра тое, што ўкраінская сетка АЗС UPG дэ-факта належыць «кашальку» Лукашэнкі Мікалаю Вераб’ю і Віктару Лукашэнку. Па дадзеных расследавальнікаў, зараз гэтая сетка АЗС выйшла на польскі рынак, абыходзячы санкцыі ЕС.

«Кампанія афіцыйна пазіцыянуе сябе як украінская, але па нашых дадзеных «рэбрэндынг» зроблены толькі для таго, каб абыходзіць усе санкцыі Еўрасаюза дзякуючы падстаўным асобам», – пішуць расследавальнікі.

Журналісты высветлілі, што яшчэ ў 2020 годзе фінансавы дырэктар UPG Іна Яцэнка стала старшынёй праўлення польскага прадпрыемства Baltchem SA Zakłady Chemiczn, а саўладальніка UPG Вікторыя Пятрэнка ўвайшла ў склад рады дырэктараў польскага прадпрыемства.

У UPG адмаўляюць інфармацыю аб якіх-небудзь інвестыцыях у Польшчу.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2022 года Украіна ўвяла санкцыі супраць Мікалая Верабʼя. А яшчэ раней у 2021 годзе ва Украіне вярнулі ў дзяржаўную ўласнасць нафтапрадуктаправод «Самара – Заходні напрамак», больш чым на 50% якога належалі беларускаму «Нафтабітумнаму заводу», якім валодае Варабей.

Папярэдні матэрыял
Бізнес-джэт сям'і Лукашэнкі ўвечары 8 студзеня зляцеў у Стамбул
Наступны матэрыял
«Fuck war. Kyiv in my heart!»: Намесніка гендырэктара «Беларуснафты» затрымалі праз пост у падтрымку Украіны

Iншыя матэрыялы