СМІ: Спіс юрыдычных і фізічных асоб, якія трапяць у 5-ы пакет санкцый. Абнаўляецца

Canva
4 хв.

In English: Media: List of legal entities and individuals who will come under the 5th sanctions package
На русском языке: СМИ: Список юридических и физических лиц, которые попадут в 5-й пакет санкций

Выданне «Радыё Свабода» апублікавала спіс юрыдычных і фізычных асобаў, якія трапяць у 5-ы пакет санкцыяў ЕС. Туды ўвайшлі кампаніі з Беларусі, Сірыі, Турцыі, а таксама беларускія памежнікі, суддзі і прапагандысты.

Па словах крыніцы выдання ў Брусэлі, спіс з 17 афіцыйных асоб і 11 арганізацый будзе зацверджаны 1 снежня. Санкцыі набудуць моц з моманту падпісання і публікацыі.

Хто можа трапіць у пад санкцыі ЕС:

Ігар Кручкоў, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў памежнай службы

Анатоль Лапо, генерал-лейтэнант, старшыня Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь

Канстанцін Моластаў, начальнік Гродзенскага памежнага атрада

Павел Харчанка, начальнік Полацкага памежнага атрада

Ігар Гутнік, начальнік Брэсцкай ахоўнай групы

Аляксандр Давідзюк, начальнік Лідскага пагранатрада

Максім Бутранец, начальнік Смаргонскага памежнага атрада

Анатоль Глаз, афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі

Сяргей Епіхаў, суддзя Мінскага раённага суда

Ігар Любавіцкі, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генпракуратуры

Валянціна Кулік, суддзя Вярхоўнага суда

Андрэй Пракапук, выканаўчы дырэктар па фінансавых расследаваннях Дзяржкантролю

Ігар Маршалаў, дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю

Ганна Сакалоўская, суддзя Калегіі Вярхоўнага суда па грамадзянскіх справах

Марат Маркаў, кіраўнік тэлеканала АНТ

Зміцер Карсюк, суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Мінска

Кампаніі і арганізацыі, да якіх будуць ужытыя санкцыі:

Авіякампанія «Белавія»

Турыстычнае агенцтва «Цэнтр Курорт»

Турыстычнае агенцтва «Оскар Тур»

Гасцініца «Мінск»

Гасцініца «Планета»

Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ)

Cham Wings Airlines (Сірыя)

Пашпартна-візавы цэнтр VIP Grub (Турцыя)

«Гродна Азот»

«Беларуснафта»

«Гродна Хімвалакно»

«Белшына»

Папярэдні матэрыял
Кіраўніцтва Курдыстана заявіла, што Мінск выкарыстоўваў мігрантаў для ціску на ЕС
Наступны матэрыял
У Чэхіі затрыманы кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў

Iншыя матэрыялы