YouTube дадаў беларускамоўны дзіцячы канал Бэйбус у аплікацыю Youtube Kids

YouTube-канал Бэйбус: https://www.youtube.com/baybusby/
1 хв.

In English: YouTube added a Belarusian-language children’s channel Baybus to the YouTube Kids app
На русском языке: YouTube добавил беларусскоязычный детский канал Бэйбус в приложение YouTube Kids

«Днямі мой 4-гадовы сын глядзеў Youtube Kids. І я выпадкова заўважыў наш кантэнт. Так нечакана і незаўважна мы трапілі туды менш, чым праз год, і вельмі ўсцешаныя з гэтай нагоды!» — распавёў Яўген Шапчыц, прадзюсар «Бэйбуса».

Паводле Беларускай Рады культуры, трапіць у Youtube Kids даволі складана, запыты разглядаюцца вельмі доўга ды з вялікай верагоднасцю адмовы.

Істотна падкрэсліць, што раней праз пошук мультфільмаў і казак на беларускай мове, алгарытмы YouTube выдавалі рускамоўны кантэнт, але цяпер сітуацыя мяняецца. Да таго ж агульны трафік на канал Бэйбус цяпер падвысіцца на 15-20%.

Ну і галоўнае, на канале Бэйбус ужо вельмі шмат цікавага кантэнту, да прыкладу: Мультверш «Аладкі з мёдам», відэакоміксы «Асцярожна: дзеці!» ды казкі з Маляванычам.

Папярэдні матэрыял
Экс-амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны: «Украіне ўжо даўно час разрываць дыпламатычныя і консульскія адносіны з Мінскам»
Наступны матэрыял
Міністэрства аховы здароўя прыпыняе дзейнасць Нардзіна

Iншыя матэрыялы