На русском языке:
Сейм Польши призвал ЕС ввести эмбарго на ввоз продуктов из Беларуси
Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў Еўракамісію ўвесці забарону на ўвоз у Еўрасаюз прадуктаў харчавання і сельгаспрадукцыі з Беларусі і РФ.
«Наш маральны абавязак – спыніць гандаль, які можа прама ці ўскосна спрыяць умацаванню здольнасці Расіі і Беларусі, якая яе падтрымлівае, працягваць вайну з Украінай, тым больш, што расейскі імпарт можа ўключаць збожжа, выкрадзенае з акупаваных тэрыторый Украіны», – гаворыцца ў рэзалюцыі.
Рэзалюцыя была падтрымана ўсімі фракцыям польскага парламента. За яе прагаласаваў 441 дэпутат, двое ўстрымаліся.
Таксама падчас разгляду рэзалюцыі, міністр развіцця і тэхналогій Кшыштаф Гетман паведаміў, што за 2023 год імпарт прадуктаў харчавання ў Польшчу з Беларусі склаў $86 млн, а з РФ – $380 млн. Нагадаем, што раней забарона імпарту беларускай і расійскай сельгаспрадукцыі была прынята ў Латвіі.