Спецслужбы хацелі атрымаць доступ да тэхнікі супрацоўнікаў А1?

A1
Iнсайд
4 хв.

In English: Did the security services want to gain access to the equipment of A1 employees?
На русском языке: Спецслужбы хотели получить доступ к технике сотрудников А1?

Сёння, 19 студзеня, у раёне 18 гадзін вечара тэлеграм-канал «Матолька Дапамажы» са спасылкай на некалькі крыніц паведаміў, што ў офісе мабільнага аператара A1 можа праходзіць ператрус. Іншых падрабязнасцяў на той момант не было.

Крыху пазней выданне Zerkalo.io паведаміла, што дзве іх крыніцы таксама пацвярджаюць інфармацыю пра прыход спецслужбаў. Аднак у кантакт-цэнтры А1 не пацвердзілі інфармацыю пра магчымы прыход сілавікоў і заявілі, што «ўсе офісы працуюць у штатным рэжыме».

Рэдакцыі motolko.help стала вядома, што сёння спецслужбы (меркавана КДБ) хацелі атрымаць доступ да працоўнай тэхнікі некаторых супрацоўнікаў кампаніі А1.

Калі ў вас ёсць дадатковая інфармацыя, просьба ананімна паведаміць у @motolko_bot або праз ананімную форму для сувязі ніжэй.

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
У мітрапаліта БПЦ Веніяміна выявілі COVID-19?
Наступны матэрыял
У Беларусі затрыманы пісьменнік Севярын Квяткоўскі

Iншыя матэрыялы