Спісы ваеннаабавязаных запыталі і ва ўстановах Брэсцкай і Магілёўскай абласцей, а на мінскім прадпрыемстве ствараюць «штаб абвесткі»

1prof.by
Эксклюзіў
3 хв.

На русском языке: Списки военнообязанных запросили и у учреждений Брестской и Могилёвской областей, а на минском предприятии создают «штаб оповещения»

Працягваюць паступаць даныя аб загадах на прадпрыемствы Беларусі з патрабаваннем прадставіць спісы ваеннаабавязаных супрацоўнікаў. Акрамя Гомельскай і Віцебскай абласцей, стала вядома, што даныя па патрабаванні ваенкаматаў таксама збіраюць на прадпрыемствах у Мінску, Магілёўскай і Брэсцкай абласцях.

На адным з прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці зверка спісаў праходзіла яшчэ 2 тыдні таму, пасля чаго мясцовыя органы запытвалі дадзеныя па аўтамабільнай тэхніцы, якую прадпрыемства зможа прадставіць у выпадку неабходнасці «перавозкі мабілізаваных».

Таксама ёсць звесткі, што на адным з мінскіх прадпрыемстваў ствараюць «штаб абвесткі». Гаворка пра тое, што ў выпадку неабходнасці прызначаны работнік атрымлівае прызыўныя лісты ў ваенкамаце і раздае іх на прадпрыемстве. Таксама рабочыя завода будуць разносіць павесткі па кватэрах раёна, які замацаваны за прадпрыемствам.

Акрамя таго, паведамляюць, што многія арганізацыі падавалі спісы ваеннаабавязаных яшчэ ў жніўні-верасні і ў тым выпадку, па словах крыніц, гаворка ішла аб стандартнай штогадовай справаздачы аб колькасці ваеннаабавязаных.

Папярэдні матэрыял
У Беларусь прыбылі першыя эшалоны з расейскімі вайскоўцамі
Наступны матэрыял
OpenStreetMap перайшлі на беларускамоўную тапаніміку на тэрыторыі Беларусі

Iншыя матэрыялы