На русском языке:
Певицу Мерием Герасименко, задержанную в Минске за песню на украинском языке, осудили на 3 года «домашней химии»
Мерыем затрымалі 4 жніўня 2022 г. пасля канцэрта ў мінскім бары «Банкі-бутэлькі» на вул. Зыбіцкай, падчас якой яна праспявала песню «Обіймі» гурта «Акіян Эльзы» ў падтрымку Украіны.
Пасля гэтага на дзяўчыну абрынуліся прапагандысты Лукашэнкі, і яна атрымала некалькі тэрмінаў адміністратыўнага арышту, а пазней на яе завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
Таксама яе абвінавачвалі ў «грубым парушэнні парадку». Сёння высветлілася, што так званая суддзя лукашэнкаўскага суда Вікторыя Шабуня прыгаварыла Мерыем да 3 гадоў «хатняй хіміі».
Нагадаем, што пасля канцэрта быў затрыманы і ўладальнік бара «Банкі-бутэлькі» Андрэй Жук, разам з жонкай Марыяй. Іх таксама абвінавацілі ў грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК РБ).
Некалькі дзён таму стала вядома, што Андрэя і яго жонку пачне судзіць суд Маскоўскага раёна Мінска 31 студзеня 2023 г.