На русском языке:
Остановлено движение на погранпереходе Тересполь-Брест: россиянин пытался прорваться через границу
Паводле інфармацыі відавочцаў, сёння ў раёне 8:35 чорны BMW x5, за рулём якога (папярэдне) быў грамадзянін РФ з Чачні, спрабаваў прарвацца праз мяжу з Польшчы ў Беларусь: пратараніў польскі шлагбаўм і прабіў колы на сярэдзіне моста на памежным пераходзе Цярэспаль – Брэст.
Людзі ў чатах пішуць, што на сярэдзіне маста над р. Буг расейца злавілі, у аўта прабіта мінімум 1 кола, на месца прыехалі польскія памежнікі і надзелі на яго кайданкі. Таксама паведамляецца, што ў аўто з ім была жонка з трыма дзецьмі, якая перабегла ў Беларусь.
«Грамадзянін Расіі з Чачні пратараніў польскі шлагбаўм, прабіў колы на сярэдзіне моста затрымаўся перад аўтобусам. Жонка з трыма дзецьмі перабегла ў Беларусь. Памежнікі прыехалі на дзвюх машынах і закавалі ў кайданкі. На беларускім баку таксама напружанне», – пішуць у чатах.
Пасля спробы прарыву рух з РП у РБ на гэтым пераходзе быў спынены. З боку РБ часова перакрывалі рух, частку машын выпусцілі, астатнія стаяць – паласа перакрытая.