Спынены рух у пункце пропуску «Мядзінінкай»/«Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы

ГПК
4 хв.

На русском языке: Остановлено движение в пункте пропуска «Мядининкай»/«Каменный Лог» на беларусско-литовской границе

ДПК РБ заяўляе, што спыненне руху на пагранпераходзе «Мядзінінкай» – «Каменны Лог» адбылося з ініцыятывы Літвы ў 13:00.

Тое, што рух спынены, пацвярджаюць і людзі ў чатах на мяжы.

Спынены рух у пункце пропуску «Мядзінінкай»/«Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы

— «Каменка літоўцы закрылі мяжу»;
— «І на ўезд і на выезд зачынілі каменку. Раю абʼязджаць»
— «Каменны лог прапануе вяртанне аплат і разгарнуцца на іншы пераход, з прычыны таго, што Літоўскі бок цалкам спыніў пропуск аўтамабіляў. Пагаворваюць, што нешта здарылася на нейтральнай тэрыторыі».

Спынены рух у пункце пропуску «Мядзінінкай»/«Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы

Акрамя таго, у сацсетках распаўсюджваюцца скрыны, якія, як сцвярджаецца, былі зроблены з трансляцый камер у пункце пропуску «Мядзінінкай» у 13:11 і 13:16. Аднак у дадзены момант анлайн-камеры ў пункце пропуску Мядзінінкай на сайце памежкатроля Літвы не паказваюць трансляцыю.

Калі вам штосьці вядома – напішыце ў @motolko_bot.

На анлайн-камеры бачна, што мяжа РБ-ЛТ у пункце пропуску «Каменны Лог» перакрытая.

З боку РБ стаіць машына памежнікаў, а з боку Літвы, проста на дарозе, джып і відаць некалькі чалавек. Акрамя таго, можна разгледзець, што пасярод дарогі на мяжы зʼявілася агароджа, людзі ў чатах таксама пішуць, што плот выставілі на ўсю шырыню дарогі.

На больш ранніх здымках з анлайн-камер відаць, што з двух бакоў стаялі памежнікі, а паміж імі зʼявіўся плот.

Папярэдні матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 16 ліпеня
Наступны матэрыял
Літва закрыла пагранпераход з-за мігранта з Пакістана

Iншыя матэрыялы